Жаночай эстафетай у Чэхіі стартуе этап Кубка свету па біятлоне

4 марта 2021

Сёння ў Чэхіі жаночай эстафетай стартуе чарговы этап Кубка свету па біятлоне. У складзе беларускай каманды на дыстанцыю адправяцца Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Алена Кручынкіна. "Беларусь 5" пакажа гонку ў прамым эфіры. Пачатак у 17:55. Нагадаем, на этапе ў Аберхофе беларускі былі другімі, а на нядаўнім чэмпіянаце свету спыніліся ўсяго за крок ад п'едэстала.