Жаночай эстафетай напярэдадні завяршыўся этап Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне

11 декабря 2017

Беларускі фінішавалі 7-мі, за нашу каманду выступілі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар'я Домрачава. На адну хвіліну 42 цэлыя і дзве дзясятыя секунды яны адсталі ад пераможцаў - немак. Другія - украінкі, трэція - францужанкі. Нагадаем, у Хохфільцэне Дар'я Домрачава стала першай у спрынце і трэцяй у гонцы праследавання. Наступны этап Кубка свету па біятлоне стартуе ў чацвер 14 снежня ў французскім Ансі.