Навіна тыдня, якая стала сапраўднай падставай для гонару за краіну. Барысаўскі футбольны клуб атрымаў перамогу над нямецкім "Кёльнам". 1:0 на карысць БАТЭ. Вікторыю барысаўчанам прынёс паўабаронца Аляксей Рыяс на 55-й хвіліне матча. "Барысаў-Арэна" радавалася - гэта наша першая перамога ў групавым розыгрышы Лігі Еўропы.
На матч з'ехаліся тысячы беларускіх і нямецкіх фанатаў. А мы вырашылі зірнуць на спартыўную падзею вачыма небалельшчыка і акрэдытавалі на гэткую значную гульню нашага культурнага аглядальніка Іну Пілевіч. Наперадзе яе матэрыял.
Не судзіце строга, для журналісткі гэта ва ўсіх сэнсах футбольны дэбют. Жаночы погляд на такі мужчынскі від спорту - у наступным рэпартажы (відэа).













