Жаночы спрынт у праграме этапа Кубка свету па біятлоне

18 декабря 2020

Сёння хварэем за нашых біятланістак! Ці ўдасца Дзінары Алімбекавай выйграць яшчэ адзін медаль? У праграме чацвёртага этапа Кубка свету жаночы спрынт на 7,5 кіламетра. Спаборніцтвы, як і тыднем раней, прымае Хахфільцэн. Наша Дзінара выйдзе на старт пад 52-м нумарам. Першай жа з беларусак з 15-м біпам адправіцца на дыстанцыю Алена Кручынкіна. Ірына Крыўко стартуе 35-й, Ганна Сола - 80-й. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 16:05.