Жаночы футбольны клуб "Мінск" прабіўся ў 1/16 Лігі чэмпіёнаў

17 августа 2015

У адборачным турніры ў Босніі і Герцагавіне наша каманда ў заключным матчы з лікам 3:0 перайграла албанскую "Влажню". Выйграўшы, такім чынам, усе тры сустрэчы ў групе, падапечныя Ёнаса Пятраўскаса занялі першае месца ў квартэце і выйшлі ў накаўт-раўнд.