Жаночы футбольны клуб "Мінск" 30 кастрычніка згуляе з "Барселонай"

27 октября 2019
Наш наступны рэпартаж - аб вядучых  беларускіх футбалістках - сапраўды адкрывае  выдатную спартыўную форму, здавалася б, слабага полу.

Так, за апошняе дзесяцігоддзе жаночы футбол імкліва вырас. Аб гэтым гаворыць той факт, што зараз мы знаходзімся ў топ-16 лепшых каманд Еўропы. Дарэчы, абавязкова прыходзьце падтрымаць дзяўчат на трыбунах у паядынку з самой "Барселонай" 30 кастрычніка.

Такім чынам, знаёмімся бліжэй з нашымі футбалісткамі і праверым правую ўдарную  нашага спартыўнага аглядальніка Андрэя Казлова. Левая, што ўжо казаць, не ўразіла. Да здымкі ён трохі скептычна ставіўся да жаночага футбола, але пасля  сваё меркаванне радыкальна змяніў. Бо прайграў абсалютна ўсе конкурсы на тэхніку лідарам прыгожай паловы футбольнага клуба "Мінск" Кацярыне Кавальчук, Марыі Галай і Ганне Казюпе.