Жаночы ФК "Мінск" у 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў згуляе з дацкай "Фартунай"

20 августа 2015

Такія вынікі  жараб'ёўкі, што прайшла ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне. Першы матч мінчанкі  правядуць дома 7 ці 8 кастрычніка,  паядынак у адказ  адбудзецца 14 ці 15 кастрычніка. Ужо ў гэтую сераду "Мінск" прадоўжыць   барацьбу за медалі чэмпіянату Беларусі. Лідары турнірнай табліцы згуляюць супраць гродзенскай каманды "Ніва-Белкард".