Першай з нашых спартсменак на дыстанцыю 7,5 кіламетра адправіцца Крысціна Ільчанка - у яе другі стартавы нумар. Пад 32-м нумарам выступіць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна стартуе праз адну біятланістку пасля Домрачавай, Ірына Крыўко пакіне старт 62-й, а Надзея Пісарава - 95-й. Усяго ў спрынце выступяць 105 лыжніц, якія страляюць. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 16:30.













