Жаночая зборная па гандболе церпіць другое паражэнне ў рамках адбору на "Еўра-2016"

12 октября 2015

Жаночая зборная Беларусі па гандболе церпіць другое паражэнне ў рамках адбору на "Еўра-2016". Пасля 30 хвілін паядынку з Румыніяй беларускі вялі, 14:12, аднак у выніку румынкі не толькі аднавілі парытэт, але і вырвалі перамогу, 25:23.