Жаночая зборная па біятлоне на сёмым месцы ў эстафетнай гонцы на другім этапе Кубка свету

13 декабря 2015

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне заняла сёмае месца ў эстафетнай гонцы на другім этапе Кубка свету ў Хахфільцэне. Трэнерскі штаб вырашыў пайсці на эксперыменты са складам, зрэшты, уся каманда - а гэта Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Ганна Сола і Дар'я Юркевіч - выступіла роўна, выдатна глядзелася на агнявых рубяжах, што і дало нядрэнны вынік. Адзначым упэўненую стральбу маладой Ганны Солы, якая не дапусціла ніводнага промаху і некаторы час ішла на другім месцы.