Жаночая зборная Германіі па тэнісе правяла першую трэніроўку на "Чыжоўка-Арэне"

7 февраля 2018

Сёння жаночая зборная Германіі па тэнісе правяла першую трэніроўку на "Чыжоўка-Арэне". Тут на гэтых выхадных пройдзе матч Кубка Федэрацыі Беларусь - Германія. На прэс-канферэнцыі капітан нямецкай каманды Енс Герлах назваў фаварытам сустрэчы нашу зборную. А беларускі трэнер Эдуард Дуброў адзначыў, што ў гасцей дастаткова вопытных тэнісістак.