Жаночая зборная Беларусі завяршыла кваліфікацыю на чэмпіянат Еўропы

2 декабря 2020

Жаночая зборная Беларусі па футболе завяршыла адборачны цыкл чэмпіянату Еўропы на чацвёртым месцы ў групе С. Напярэдадні каманда Юрыя Малеева на выездзе саступіла "Уэльсу" 0:3. У першым тайме ў гаспадынь вызначыліся Наташа Хардынг і Рэйчэл Роу. А пасля перапынку Джэсіка Фішлак рэалізавала пенальці. У цяперашнім адборачным турніры ў актыве беларусак дзве перамогі ў матчах з Фарэрскімі астравамі. У астатніх сустрэчах былі толькі паражэнні. Нашы футбалісткі ў сваёй гісторыі яшчэ ні разу не выходзілі ў фінальную стадыю чэмпіянатаў свету або Еўропы. Плануецца, што Еўра пройдзе на арэнах у Англіі з 6 па 31 ліпеня ў 2022 годзе.