Мужчынскае трыа ў складзе Уладзіслава Ганчарова, Алега Рабцава і Арцёма Жука заняло перадапошняе - чацвёртае - месца ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце свету па скачках на батуце. Перамогу святкавалі кітайцы, прадстаўніцы гэтай жа зборнай выйгралі золата жаночых спаборніцтваў. Зборная Беларусі - а менавіта Ганна Гарчанок, Таццяна Пятрэня, Ангеліна Хацян і Марына Махарынская - выйграла срэбра.
Жаночая зборная Беларусі выйграла срэбра на чэмпіянаце свету па скачках на батуце
11 ноября 2017













