Жаночая зборная Беларусі саступіла Паўночнай Ірландыі

28 ноября 2020

Жаночая зборная Беларусі па футболе на выездзе саступіла Паўночнай Ірландыі ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату Еўропы 2022 года. Двойчы па ходзе сустрэчы беларускі адыгрываліся, але на трэці мяч не адказалі - 3:2. У групе G Паўночная Ірландыя дзеліць другое месца з Уэльсам - па 11 ачкоў, у нашай каманды менш на 5 балаў, але ёсць гульня ў запасе, на вяршыні табліцы нарвежкі - 6 перамог у шасці матчах.