Жаночая зборная Беларусі па валейболе церпіць першае паражэнне ў кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы

24 сентября 2016

У напружаным матчы беларускі саступілі 2:3 чэшкам. Сёння сустракаемся са славенкамі, а заўтра са зборнай Грэцыі. Нагадаем, на першым этапе наша каманда атрымала тры перамогі, але з-за паражэння на старце другога тура апусцілася на другое месца. Напрамую на Еўра адправіцца толькі пераможца квартэта, другую каманду чакаюць стыкі.

У чарговым матчы адбору саступае мужчынская зборная. У другім туры беларусы стартавалі з паражэння ад Турцыі - 1:3. Сёння сустракаемся з галандцамі, а заўтра з аўстрыйцамі.