Жаночая зборная Беларусі па валейболе працягне выступленне на групавым этапе чэмпіянату Еўропы

25 августа 2019

Жаночая зборная Беларусі па валейболе сёння працягне выступленне на групавым этапе чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у Славакіі і Турцыі. Пасля паражэння ад расіянак сёння каманда Пятра Хілько ў Браціславе пазмагаецца са зборнай Іспаніі. Пачатак гульні ў 18:30. У прамым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5".