Жаночая зборная Беларусі па валейболе лідзіруе ў групе F пасля першага тура кваліфікацыі ЧЕ-2017

19 сентября 2016

У заключным матчы беларускі ўзялі верх над чэшкамі ў пяці сэтах - 3:2. З такім жа лікам і таксама на карысць нашай каманды завяршыліся сустрэчы са Славеніяй і Грэцыяй. Такім чынам, Беларусь выйграла ўсе тры сустрэчы. Другі круг адборачнага турніру з 23 па 25 верасня пройдзе ў Славеніі.