Жаночая зборная Беларусі па тэнісе замацавалася ў эліце сусветнага тэніса!

23 апреля 2018

У матчы плэй-оф Кубка Федэрацыі на "Чыжоўка-Арэне" беларускі перамаглі каманду Славакіі. У вырашальнай парнай сустрэчы Лідзія Марозава і Вера Лапко сапернічалі з Вікторыяй Кужмавай і Ганнай-Каралінай Шмідлавай і падарылі нашым балельшчыкам сапраўднае свята 6:3, 6:4.

Нагадаем, па адной перамозе ў скарбонку беларускай каманды таксама прынеслі Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. Беларусь застаецца ў першай васьмёрцы зборных свету. У лютым 2019 нашы дзяўчыны пачнуць новы паход па Кубак Федэрацыі.