Жаночая зборная Беларусі па тэнісе працягвае падрыхтоўку да матча з аўстралійкамі

17 апреля 2019

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе  працягвае падрыхтоўку да матча з аўстралійкамі ў Кубку Федэрацыі. Апошняй да каманды далучылася Вікторыя Азаранка. Таксама ў складзе Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вера Лапко і Лідзія Марозава. Лідар саперніц - Эшлі Барці - займае 9-е месца ў рэйтынгу, таму матч чакаецца няпросты. Трыбуны арэны ў Брысбене месцяць пяць з паловай тысяч гледачоў. Гуляць тэнісісткі будуць на хардзе.

Таццяна Пучак, капітан жаночай зборнай Беларусі па тэнісе: "Пакрыццё камфортнае. Стадыён таксама невялікі і камфортны. Прыемны цэнтральны корт. Усе дзяўчынкі на ім ужо патрэніраваліся. Так, вельмі ён нам падыходзіць. Шанец, вядома, ёсць заўсёды. Але, я  сказала б, 50 на 50. І калі з пункта погляду рэйтынгу глядзець, так і з пункта погляду гульні, каманды вельмі роўныя. Я думаю, матч будзе цяжкі, відовішчны. Спадзяюся, што перамога будзе за намі".

Матч паўфіналу Кубка Федэрацыі Беларусь-Аўстралія пройдзе ў суботу і нядзелю. Пачатак прамых трансляцый з Брысбена - у шэсць раніцы на "Беларусь 5".