Жаночая зборная Беларусі па тэнісе рыхтуецца да паўфінальнага матча Кубка Федэрацый

20 апреля 2017

"Чыжоўка-Арэна" стала эпіцэнтрам галоўных спартыўных навін. Жаночая зборная Беларусі рыхтуецца да паўфінальнага матча Кубка Федэрацый супраць каманды Швейцарыі. У Мінск ужо прыбыла легендарная Марціна Хінгіс - экс першая ракетка свету. Але сёння нас цікавіць іншая чэмпіёнка - Вікторыя Азаранка. Самая тытулаваная беларуская тэнісістка, якая прапускае сезон з-за нараджэння дзіцяці, у гэтыя хвіліны праводзіць прэс-канферэнцыю. І першым пытаннем стала, вядома ж, самае актуальнае - наконт вяртання на корты.

Вікторыя Азаранка будзе падтрымліваць беларускую каманду на матчы Кубка Федэрацый. Матчы Беларусь - Швейцарыя пройдуць у гэтую суботу і нядзелю.