Жаночая зборная Беларусі па тэнісе рыхтуецца да матча Кубка Федэрацыі

1 февраля 2020
Вікторыя Азаранка не дапаможа зборнай Беларусі ў матчы Кубка Федэрацыі супраць каманды Нідэрландаў. Такой інфармацыяй сёння падчас адкрытай трэніроўкі падзялілася капітан беларусак  Таццяна Пучак. Аднак імя экс першай ракеткі свету ўсё яшчэ значыцца ў заяўцы. У складзе нашай зборнай акрамя Вікторыі  Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Лідзія Марозава  і Вольга Гаварцова. Апошняя прабілася ў паўфінал турніру ў Францыі. Адзначым, бок, які прымае турнір,  у якасці пакрыцця выбраў грунт. 

Матч Беларусь - Нідэрланды пройдзе ў Гаазе 7-8 лютага


Матч Нідэрланды - Беларусь пройдзе на кортах у Гаазе  з 7 па 8 лютага. Пераможца гэтага супрацьстаяння выйдзе ў фінал сусветнай групы, які адбудзецца ў сярэдзіне красавіка ў Будапешце. Той, хто прайграе, згуляе з адным з пераможцаў занальных груп  за права зноў паспрабаваць свае сілы ў кваліфікацыі  розыгрышу  будучага  года.