Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука заваявала серабро ЧС

7 октября 2013

Жаночая зборная Беларусі па стральбе з лука сенсацыйна заваявала серабро ў камандным турніры чэмпіянату свету. У барацьбе за золата наша зборная, 17-я ў сусветным рэйтынгу, саступіла Рэспубліцы Карэя - лепшаму калектыву планеты. За Беларусь выступалі Ганна Марусава, Кацярына Цімафеева і Алена Толкач. Карэянкам яны саступілі 206:212.