Жаночая зборная Беларусі па індор-хакеі пазмагаецца за золата чэмпіянату Еўропы

25 января 2020
Каля гадзіны таму ў напружаным паўфінальным паядынку нашы дзяўчаты перайгралі тытулаваных саперніц з Германіі з лікам 5:2, тым самым забяспечыўшы сабе права аспрэчыць вышэйшую ўзнагароду кантынентальнага першынства.

Беларускі пазмагаюцца за золата чэмпіянату Еўропы па індор-хакеі


Гэты турнір з'яўляецца другім па значнасці пасля Кубка свету, праходзіць раз на два гады. Беларуская зборная лічыцца адной з лепшых на еўрапейскім кантыненце. Да турніру ў Мінску нашы дзяўчаты падыходзілі на трэцяй пазіцыі рэйтынгу міжнароднай федэрацыі. У гісторыі беларускай каманды ўжо ёсць дзве бронзавыя ўзнагароды - чэмпіянату Еўропы і Кубка свету. І сёлета ў нас ужо як мінімум серабро. А вось за золата беларускам заўтра трэба будзе паспрачацца з пераможцамі супрацьстаяння Нідэрланды - Чэхія, якія гуляюць у гэтыя хвіліны. Паядынак жа за тытул пачнецца ў Палацы спорту заўтра ў 14:30.