Жаночая зборная Беларусі па гандболе вярнулася з Грэцыі, дзе выйграла кваліфікацыйны турнір на чэмпіянат свету - 2019

27 ноября 2018

Стомленыя, але задаволеныя. Жаночая зборная Беларусі па гандболе ў ноч з панядзелка на аўторак вярнулася з Грэцыі, дзе ўпэўнена выйграла кваліфікацыйны турнір на чэмпіянат свету - 2019. Наперадзе ў нашай каманды два матчы плэй-оф, у якіх і будзе разыгрывацца пуцёўка на прэстыжны турнір. Сапернікам стане адна з каманд - удзельніц чэмпіянату Еўропы - 2018.

Чэмпіянат Еўропы стартуе ў чацвер. "Беларусь 5" будзе паказваць найболей цікавы матч з кожнага гульнявога дня.