Жаночая зборная Беларусі па гандболе ў кваліфікацыі ЧС-2021 згуляе са Швейцарыяй

21 марта 2021
Жаночая зборная Беларусі па гандболе сёння правядзе матч за першае месца ў групе. У другой сустрэчы ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў саперніцах у нашых каманда Швейцарыі. Абодва калектывы ўжо гарантавалі сабе ўдзел у другім этапе адбору. І беларускі, і швейцаркі перамаглі Фарэрскія астравы. Менавіта гэтая зборная замкнула трыа. Турнір прымае мінская "Чыжоўка-Арэна". Стартавы свісток прагучыць у 16:00. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".