Жаночая зборная Беларусі па гандболе згуляе з Румыніяй

11 июня 2014
Жаночая зборная Беларусі па гандболе ў рамках адбору на чэмпіянат Еўропы сёння згуляе з Румыніяй. Абедзве каманды маюць шанцы на трапленне ў фінальны турнір, бо і тыя, і іншыя прайгралі па два матчы лідару падгрупы - Нарвегіі.

Прамую трансляцыю з Магілёва будзе весці тэлеканал Беларусь 5, пачатак у 18:00.