Жаночая зборная Беларусі па гандболе з перамогі стартавала на міжнародным турніры ў Гданьску

18 марта 2017

У сваім першым паядынку каманда Томажа Чатэра 24:23 мацнейшая за зборную Польшчы. Самай дзейснай у складзе беларускай дружыны стала Карына Ёжыкава, якая закінула 8 мячоў.

Сёння нашы гандбалісткі сустрэнуцца з камандай Славакіі. Заўтра беларускі згуляюць з украінкамі.