Жаночая зборная Беларусі па гандболе правядзе апошні дамашні матч у кваліфікацыі ЧЕ

31 мая 2018
У Палацы спорту "Уручча" прымаем Нідэрланды. Пасля чатырох сустрэч беларускі ідуць трэцімі ў групе. Каб трапіць на кантынентальны форум, патрэбны як мінімум другі радок. Сачыце за гульнёй у прамым эфіры "Беларусь 5". Пачатак у 18:55. А ў заключным туры 2 чэрвеня на выездзе беларуская зборная сустрэнецца з Венгрыяй.