Жаночая зборная Беларусі па гандболе змагаецца за выхад на чэмпіянат свету - 2021

16 апреля 2021

Жаночая зборная Беларусі па гандболе працягвае барацьбу за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату свету 2021 года. Гэтымі хвілінамі нашы дзяўчаты спрачаюцца з камандай Чарнагорыі ў плэй-оф кваліфікацыі за пуцёўку на топ-турнір. Прамую трансляцыю сустрэчы вядзе "Беларусь 2". Паядынак у адказ у гэтым супрацьстаянні адбудзецца ў Мінску 20 красавіка.