Жаночая нацыянальная зборная Беларусі па футболе сёння стартуе ў адборачнай кампаніі чэмпіянату свету 2023 года. У саперніках у нашых суайчынніц Кіпр. Пачатак у 18:00. Паядынак у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Нагадаем, акрамя кіпрыётак і беларусак, у групе С гуляюць Чэхія, Ісландыя і Нідэрланды. Першае месца гарантуе выхад у фінальную стадыю, а другое дасць шанец прабіцца туды праз плэй-оф.
Жаночая зборная Беларусі па футболе пазмагаецца з Кіпрам у рамках кваліфікацыі да чэмпіянату свету
17 сентября 2021













