Жаночая зборная Беларусі па барацьбе стала другой у камандным заліку чэмпіянату Еўропы

5 мая 2018

Жаночая зборная Беларусі па барацьбе стала другой у камандным заліку чэмпіянату Еўропы, які гэтымі днямі прымае расійскі Каспійск. 6 медалёў у актыве каманды. Золата ўзяла Ірына Курачкіна, серабро - Ванеса Каладзінская і Анастасія Зімянкова, бронзу - Васіліса Марзалюк, Крысціна Федарашка і Вераніка Іванова. Сёння за медалі пазмагаюцца вольнікі. У вазе да 97 кг як мінімум другое месца забяспечыў сабе Аляксандр Гуштын, ён выйшаў у фінал.