Жаночая зборная Беларусі па біятлоне заняла 4-е месца ў эстафеце на чэмпіянаце свету

20 февраля 2021

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне спынілася за крок ад п'едэстала чэмпіянату свету ў эстафетнай гонцы. Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Алена Кручынкіна паказалі другі лыжны ход, але былі не такія ўдачлівыя пры стральбе, затраціўшы на ўсіх восем дадатковых патронаў. Чэмпіёнкамі свету ў гэтай дысцыпліне сталі нарвежкі, серабро - у Германіі, бронза дасталася Украіне.