Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйшла ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы

20 июня 2021

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе выйшла ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы. У заключным матчы групавога этапу каманда Наталлі Трафімавай з лікам 78:54 перайграла шведак і ўзначаліла сваю групу. У 10 вечара сёння пачнецца яшчэ адзін матч у нашай групе, у якім іспанкі згуляюць са славенкамі. Ад зыходу гэтай сустрэчы і залежыць стадыя, куды пройдуць беларускі. У выпадку перамогі каманды Іспаніі нашы дзяўчаты трапяць адразу ў чвэрцьфінал.