Жаночая зборная Беларусі па баскетболу выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы

21 июня 2013
Яны змаглі пераламаць няўдалы ход сустрэчы супраць Вялікабрытаніі і дабіліся перамогі, 71-61. Самай выніковай у складзе зборнай стала Кацярына Сныціна, якая набрала 15 балаў. У групе беларускі згуляюць яшчэ супраць зборнай Францыі. У нядзелю гэтую сустрэчу ў 21 гадзіну пакажа тэлеканал Беларусь 2. Саперніцы нашай каманды вызначацца пазней.