Жаночая зборная Беларусі па баскетболе сустрэнецца з камандай Японіі

3 июня 2016

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў другім матчы мемарыяла Халіпскага сустрэнецца з камандай Японіі. Напярэдадні беларускі абгулялі Новую Зеландыю 78:74, а японкі пацярпелі паражэнне ў матчы з камандай Турцыі 40:67. Паядынак Беларусь - Японія пачнецца ў 19:00 і пройдзе ў Палацы спорту. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".