Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў таварыскім матчы саступіла Расіі

10 июня 2021

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе паўторна саступіла камандзе Расіі ў таварыскім матчы. На гэты раз саперніцы былі мацнейшыя - 65:56, і зноў самай дзейснай у беларусак стала Марыя Папова, яна набрала 19 ачкоў. Для падапечных Наталлі Трафімавай гэта шосты паядынак у рамках збору перад Еўрабаскетам, у пяці сустрэчах наша зборная саступіла. Чэмпіянат Еўропы стартуе ўжо 17 чэрвеня. У гэты дзень мы сустрэнемся ў рамках групы A з іспанкамі.