Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў суботу правядзе першы матч у рамках чэмпіянату Еўропы

13 июня 2013

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе сёння адправілася ў Францыю, дзе ўжо ў суботу правядзе першы матч у рамках чэмпіянату Еўропы. Рымантасу Грыгасу атрымалася сабраць усіх наймацнейшых, за выключэннем Таццяны Троінай, якая не паспела аднавіцца пасля сур'ёзнай траўмы. Паводле слоў гульцоў, ім ужо не церпіцца выйсці на паркет.