Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў паўфінале чэмпіянату Еўропы

25 июня 2015
У 1/4 плэй-оф беларускі адправілі дадому каманду Літвы, 68:66. У матчы за выхад у фінал будзем спрачацца са зборнай Сербіі, якая заняла 4-е месца на 2-м групавым этапе. Абгуляўшы літовак, Беларусь увайшла ў чацвёрку лепшых каманд форуму і забяспечыла сабе як мінімум удзел у кваліфікацыйным турніры на Алімпіяду-2016, дзе згуляюць каманды, якія занялі месцы з 2-га па 5-е. Пераможца форуму адправіцца ў Рыа напрамую. Сустрэча Беларусь - Сербія пройдзе ў пятніцу. Прамая трансляцыя - у 19 гадзін на тэлеканале "Беларусь 5".