Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў першым паядынку на Алімпійскіх гульнях паспрабуе адолець Японію

20 июня 2016

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе ў сваім першым паядынку на 31-ых Летніх Алімпійскіх гульнях паспрабуе адолець Японію - 6 жніўня. Напярэдадні стаў вядомы каляндар турніру. У другой гульні секстэту А беларускі згуляюць з Францыяй, затым з Бразіліяй, Турцыяй і Аўстраліяй. У чвэрцьфінал Алімпіяды выйдуць па чатыры найлепшыя каманды з дзвюх груп.