Жаночая зборная Беларусі па баскетболе саступіла Польшчы ў матчы кваліфікацыі ЧЕ-2021
3 февраля 2021
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе саступіла Польшчы ў матчы заключнага раўнда кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2021. Самым дзейсным гульцом у складзе нашай каманды стала Марыя Папова, якая набрала 13 ачкоў. Зараз у групе F лідзіруе Вялікабрытанія, 5 балаў. У Польшчы і Беларусі па 3. Аднак варта адзначыць, што Польшча і Вялікабрытанія згулялі па 3 гульні, у той час як для нашай зборнай гэта толькі другая сустрэча. Наступны матч беларускі правядуць заўтра супраць каманды Вялікабрытаніі. Пачатак у 14:30. На чэмпіянат Еўропы паедуць пераможцы груп, а таксама 5 лепшых каманд сярод тых, хто заняў другія месцы.













