Жаночая зборная Беларусі па баскетболе саступіла Бельгіі

20 ноября 2016

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе саступіла Бельгіі ў выязным матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы - 2017 61:67. Да вялікага перапынку каманды ішлі практычна нараўне, а пасля трэцяй чвэрці беларускі прайгравалі 8 ачкоў. Гэтую розніцу за астатні час ліквідаваць не ўдалося. Зараз у турнірнай табліцы групы G у нашай зборнай 6 балаў (пры чатырох згуляных матчах). Удзел Беларусі ў чэмпіянаце Еўропы вырашыцца 23 лістапада - бельгійкі згуляюць з полькамі. Пасля гэтага матча вызначыцца выніковае становішча каманд у нашым трыа. Пуцёўкі на Еўрабаскет атрымаюць пераможцы груп, а таксама шэсць лепшых зборных, якія занялі другія месцы.