Жаночая зборная Беларусі па баскетболе атрымала паўторную перамогу над камандай Чэхіі

6 июня 2015

У таварыскім матчы жаночая зборная Беларусі па баскетболе атрымала паўторную перамогу над камандай Чэхіі з лікам 68:64. Лепшай у беларусак стала Алена Леўчанка. У яе 16 ачкоў і 10 падбораў. 

Адзначым, таварыскія сустрэчы з чэшкамі былі апошнім этапам падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы - 2015. Кантынентальны форум пройдзе ў Венгрыі і Румыніі з 11 па 28 чэрвеня. Беларускі на групавым этапе будуць гуляць у Румыніі, першы матч правядуць у дзень адкрыцця супраць зборнай Італіі.