Жаночая зборная Беларусі па баскетболе гарантавала сабе паездку на чэмпіянат Еўропы наступнага года

21 ноября 2018

А гэтыя спартсменкі ўжо гучна заявілі аб сабе. Жаночая зборная Беларусі па баскетболе гарантавала сабе паездку на чэмпіянат Еўропы наступнага года. У заключным матчы кваліфікацыі з лідарам нашай групы - зборнай Турцыі - на выездзе беларускі праявілі характар і змаглі вырваць перамогу - 60:56. Трыбуны "Арэны" былі запоўненыя, у Турцыі вельмі актыўна падтрымліваюць свае каманды. У трэцяй чвэрці супраць беларусак, здавалася, былі і суддзі. У шэрагу эпізодаў яны патакалі мясцовай публіцы і прынялі спрэчныя рашэнні. І ўсё ж нашы спартсменкі былі мацнейшыя. Чэмпіянат Еўропы з 27 чэрвеня па 7 ліпеня будзе праходзіць у Латвіі і Сербіі. Жараб'ёўка фінальнага турніру пройдзе 12 снежня ў Бялградзе.