Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3 на 3 упершыню ў гісторыі згуляе ў алімпійскай кваліфікацыі

1 ноября 2019
Адбор пройдзе ў сакавіку будучага года ў Індыі. Беларускі трапілі ў пул С, дзе на групавым этапе згуляюць з камандамі Нідэрландаў, Эстоніі, Венгрыі і Шры-Ланкі. У кваліфікацыі ўсяго выступяць 20 жаночых каманд, на Алімпіяду трапяць тры лепшыя. Яшчэ адна будзе вызначана на другім перадалімпійскім турніры. Беларускі, нагадаем, выйгралі бронзу Еўрапейскіх гульняў і былі шостымі на чэмпіянаце Еўропы.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя