Жаночая зборная Беларусі - бронзавы прызёр юнацкага Кубка Еўропы па баскетболе 3х3. У паўфінале прэстыжных спаборніцтваў беларускі саступілі будучым чэмпіёнкам - іспанкам - 11:16. А ў матчы за трэцяе месца ўзялі верх над камандай Украіны - 15:10. Дарэчы, мужчынская зборная Беларусі прайграла ўкраінцам у чвэрцьфінале ў драматычнай сустрэчы - 17:18. Пасля чаго мужчынская ўкраінская зборная дайшла да фіналу. Але мацнейшымі ў матчы за золата былі славенцы.
Жаночая зборная Беларусі - бронзавы прызёр юнацкага Кубка Еўропы па баскетболе 3х3
20 сентября 2021













