Жаночая нацыянальная зборная па валейболе - пастаянны ўдзельнік чэмпіянату Еўропы

1 октября 2017

Адна з самых адкрытых каманд у гульнявых відах спорту Беларусі. І дзесьці нават незаслужана забытая. Жаночая нацыянальная зборная па валейболе ўжо пастаянны ўдзельнік чэмпіянату Еўропы, дзе неверагодна высокая канкурэнцыя. Сёлета нашы дзяўчаты трапілі ў топ-8, аднак спецыялісты адзначаюць, што вынік здарыўся насуперак. Бо ў нашым валейболе існуе шэраг праблем, адна з якіх, перш за ўсё, адток кадраў за мяжу. Пра тое, чым для нас запомніцца чэмпіянат Еўропы ў Грузіі і Азербайджане, як вырашаць актуальныя і набалелыя пытанні ў гэтым гульнявым відзе спорту - рэпартаж Андрэя Казлова.

Чвэрцьфінальны матч валейбольнага чэмпіянату Еўропы. Расія - Турцыя. Ад яго выніку залежыць, на якім і ў любым выпадку рэкордным месцы завершыць турнір зборная Беларусі.

Паражэнне расійскай зборнай пакідае нас на 7-м згодна з рэйтынгам, але такі поспех здарыўся ўпершыню за 22 гады.

Здаецца, што групавы этап застаўся далёка ў мінулым, бо плэй-оф - занятак энергазатратны, што змясціў усяго два матчы, але якія. Тыднем раней беларускі выходзілі ў 1/8, у дзень нараджэння вось гэтай дзяўчыны Таццяны Серык, і перадавалі прывітанне дахаты.

Матч супраць Чэхіі - ключавы. Аб настроі перад ім гаварыць не прыходзілася, занадта высокія былі стаўкі. Выхад у чвэрцьфінал меркаваў адразу некалькі дывідэндаў. Першае - месца ў топ-8, магчымасць пабіць або паўтарыць рэкорд незалежнай Беларусі. Другое - без адбору кваліфікавацца на Еўра-2019. І, нарэшце, прадоўжыць барацьбу за медалі.

Сказаў новы кіраўнік нацыянальнай федэрацыі Аляксандр Пясецкі і меў рацыю.

Зусім хутка ў Тбілісі, дзе беларускі біліся за выхад у чвэрцьфінал супраць Чэхіі, загучалі нашы "Песняры". 3:2 - звышвалявая, як гавораць у такіх выпадках, перамога.

Зборная Сербіі ў 10-я гады 21 стагоддзя - як мадрыдскі "Рэал" у футболе. Перамогі ідуць адна за адной. Тры вікторыі ў Еўралізе, 2-е месца на Кубку свету. Тры бронзы Гран-пры і адна Еўрапейскіх гульняў. І, нарэшце, сярэбраны медаль Алімпіяды ў Рыа. Адзін толькі паслужны спіс прымушае сапернікаў крыху нервавацца. 3:0 на карысць Сербіі, а не Беларусі - вынік крыўдны, але справядлівы.

Топ-8 лепшых еўрапейскіх зборных - дасягненне, якое, здаецца, адбываецца насуперак. Лепшымі вынікамі могуць пахваліцца хіба што дзяўчаты з баскетбольнай зборнай. Але менавіта ў валейболе існуе шэраг праблем, адна з якіх у 21 стагоддзі стаіць найбольш востра. Віктар Ганчароў, экс-рулявы нацыянальнай зборнай, а цяпер настаўнік "Мінчанкі", з болем перажывае адток кадраў за мяжу, аднак упэўнены, што сітуацыю выправіць можна ўжо зараз.

Гэты год становіцца ў чымсьці пераломным. Вясной знакаміты валейбольны арбітр Аляксандр Пясецкі ўстаў ля руля нацыянальнай федэрацыі, у чэрвені на "Чыжоўка-Арэне" прайшоў этап Еўралігі, а ў верасні зборная Беларусі трапіла ў топ-8 еўрапейскіх каманд. Зусім хутка беларускія клубы стартуюць у Лізе чэмпіёнаў. Адчуванне, што ў відзе спорту намеціўся эмацыянальны ўздым.