Жаночая каманда Цмокі-Мінск - чэмпіён Беларусі - 2014

5 мая 2014
У фінальнай серыі драконы абгулялі сталічны Гарызонт, 3-1. Заключны матч супрацьстаяння з першых хвілін стаў складацца па сцэнарыі гаспадынь і завяршыўся заканамернай перамогай драконаў, 68:55. Баскетбалісткі Цмокаў становяцца чэмпіёнкамі краіны ўпершыню ў сваёй гісторыі. Да гэтага дасягнення каманда ішла 8 гадоў.