Жаночая каманда Беларусі па сучасным пяціборстве спынілася за крок ад п'едэстала

1 июля 2015

Жаночая каманда Беларусі ў складзе Анастасіі Пракапенкі і Ірыны Прасянцовай спынілася за крок ад п'едэстала на чэмпіянаце свету па сучасным пяціборстве ў Берліне. Лепш за ўсё беларускам удаліся камбінаваны від (бег і стральба) - першае месца, і верхавая язда - другое месца. У фехтаванні і плаванні Пракапенка і Прасянцова выступілі горш, таму ў іх толькі чацвёртая пазіцыя. Перамагла каманда Кітая.