Жаночая і мужчынская зборныя Беларусі па валейболе завяршаюць хатні этап у Залатой Еўралізе

1 июня 2019

Беларускі ідуць у сваёй групе другімі, адстаючы на бал ад іспанак. У вочнай сустрэчы на "Чыжоўка-Арэне" вызначыцца, хто будзе вышэй пасля першага этапа. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 16:50. У 19:20 - старт сустрэчы ў мужчын, наша каманда гуляе з Украінай. У двух турах гаспадары атрымалі дзве перамогі.