Жаночая футбольная каманда "Мінск" атрымала другую перамогу ў адборачным турніры Лігі чэмпіёнаў

13 августа 2015

Жаночая футбольная каманда "Мінск" атрымала другую перамогу ў адборачным турніры Лігі чэмпіёнаў, які прымае Боснія і Герцагавіна. З лікам 3:0 падапечныя Ёнаса Пятраўскаса абгулялі гаспадароў - клуб "Сараева-2000". Аўтарамі забітых мячоў сталі Ганна Піліпенка, Учэчы Сандэй і Марыя Бузунова. 16 жніўня "Мінск" згуляе заключны матч у групе з албанскай "Улажняй". Для выхаду ў накаўт-раўнд нашых дзяўчат задаволіць і нічыя.